Знайсці
27.11.2022 / 23:37РусŁacБел

Сын напаў на маці і ўваткнуў ёй у галаву кухонны нож. Але гісторыя скончылася інакш

Страшная гісторыя адбылася ў Гродне. Але неверагодная і яе канцоўка.

Скрыншот: відэа АНТ

Пачалася яна з таго, што ў міліцыю пазваніў мужчына, расказваюць у сюжэце АНТ. Плакаў, што прыйшоў і пабачыў маці ў жудасным стане, што яе збілі, а ў яго скралі дзіця.

Калі ж медыкі прыехалі, жанчына ляжала ў крыві, з галавы тырчаў кухонны нож. 13-сантыметровае лязо прайшло ад скроні да скроні. Жанчына на момант прыезду медыкаў была яшчэ ў свядомасці і змагла нават пагаварыць з імі. Яна сказала медыкам, што пасварылася з сынам.

Скрыншот: відэа АНТ

Суседзі расказваюць, што мужчыну гадавала бабуля. З маці яны часта скандалілі.

Па словах міліцыі, жанчына апошнія 20 год пастаянна ў Беларусі не жыла, перыядычна прыязджала сюды з Італіі. З сынам у іх здараліся спрэчкі.

Мужчына цяпер пад вартай. На яго завялі крымінальную справу за замах на забойства.

Неверагодна тое, што жанчына пры такой траўме выжыла. Нейрахірургі змагаліся за яе жыццё некалькі гадзін, дзесяць дзён яна праляжала ў рэанімацыі. Цяпер яе стан сярэдняй ступені цяжкасці, стабільны. Аднак траўма сур'ёзная, і жанчыну чакае доўгая рэабілітацыя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
12
Ха-ха
2
Ого
72
Сумна
30
Абуральна
15
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031