Знайсці
06.12.2022 / 20:11 1

5 тысяч дзяцей, 16 тысяч малюнкаў, 15 тысяч еўра. Як працуе беларускі праект Leleka, створаны ў падтрымку дзяцей з Украіны

З сакавіка 2022 года каманда валанцёраў пераважна з Беларусі пачала ствараць дабрачынны праект Leleka, які дапамагае ўкраінскім дзецям зарабіць на сваёй творчасці. Сузаснавальніца праекта Аляксандра Ламачэнка расказала для Радыё Унэт, як працуе платформа і колькі грошай дзеці з Украіны ўжо змаглі атрымаць за свае малюнкі.

Фота: скрыншот з платформы leleka.me

30 валанцёраў з пачатку сакавіка пачалі працаваць над стварэннем адмысловай платформы Leleka, на якой можна набыць малюнкі дзяцей з Украіны. Сваю творчасць маленькія мастакі дасылаюць арганізатарам праекта, пасля дызайнеры ўручную апрацоўваюць малюнкі і далей выява выстаўляецца на продаж. Агулам у праекце паўдзельнічалі ўжо 5 тысяч украінскіх дзяцей, якія даслалі 16 тысяч прац.

Фота: скрыншот з платформы leleka.me

За распрацоўку тэхнічнай часткі праекта адказвае Павел Лібер. Дызайнеры апрацавалі ўжо 12 тысяч малюнкаў. У камандзе таксама ёсць маркетолагі, якія рэдагуюць тэксты дзяцей, якімі аўтары суправаджалі свае малюнкі. А таксама каманда пастаянна шукае каналы продажу работ: каб дзеці маглі зарабіць як мага больш.

Напрыклад, пад Каляды на сайце etsy.com запусцілі продаж набораў святочных паштовак. Для большага прасоўвання дзіцячай творчасці плануецца рабіць і іншыя фізічныя прадукты з малюнкамі.

Украінскія дзеці з дапамогай праекта агулам змаглі зарабіць 15 тысяч еўра. Усе грошы ад продажу без VAT і плацежнай камісіі партнёраў пералічаны непасрэдна на банкаўскі рахунак бацькоў дзетак. Сам праект не бярэ камісіі і з’яўляецца поўнасцю валанцёрскім.

«Дзеці, якія ўдзельнічаюць у праекце, адчуваюць сябе патрэбнымі, што яны могуць таксама нешта зрабіць. Дзеля гэтага мы і стварылі праект. Але часта свае грошы дзеці далей адпраўляць на дабрачыннасць», — падкрэслівае Аляксандра Ламачэнка.

75—80 % мастакоў, якія дасылаюць свае малюнкі — гэта дзеці, якія знаходзяцца ва Украіне. Самаму маленькаму з іх 8 месяцаў. Але дасылаюць свае працы пачаткоўцы рознага ўзросту, у розных стылях і з рознымі сюжэтамі. Для зручнасці на сайце выявы разбітыя па катэгорыях, і можна абраць малюнкі толькі, напрыклад, з чырвоным колерам, ці з жывёламі, ці намаляваныя ў пэўнай тэхніцы.

Аляксандра Ламачэнка адзначае, што ў праекта ёсць тры катэгорыі пакупнікоў. Найперш гэта жыхары краін-суседак Украіны, якія добра ведаюць сітуацыю і хочуць непасрэдна падтрымаць яе жыхароў. Другая катэгорыя — гэта пакупнікі з ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі і іншых краін Заходняй Еўропы, якія ўжо больш уважліва выбіраюць малюнкі, раздрукоўваюць іх пад пэўныя мэты, напрыклад, каб упрыгожыць свой дом. Таксама платформай Leleka карыстаюцца камерцыйныя кампаніі, каб стварыць крэатыўны мерч.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Гэта ўсе вельмі цудоўна / адказаць
06.12.2022
Але калі дыяспара, а дакладней усе гэтыя беларускія дамы ў Варшаве ды Вільні пачнуць падтрымліваць беларусаў якія вымушаныя туды міграваць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28