Знайсці
15.01.2023 / 12:31РусŁacБел

Аранжавы ўзровень небяспекі ў панядзелак — чакаецца снег і моцны вецер

Пераважна воблачнае надвор'е, моцны снег і ўзмацненне ветру ў некаторых рэгіёнах чакаюцца ў Беларусі 16 студзеня.

Моцны снег сіноптыкі прагназуюць у Віцебскай і Мінскай абласцях ноччу 16 студзеня і днём месцамі па паўночным усходзе, у сувязі з чым аб'яўляецца аранжавы ўзровень небяспекі. На поўначы рэспублікі ўзмоцніцца вецер, яго парывы будуць дасягаць 15-20 м/с.

У цэлым па краіне будзе пераважаць воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца ападкі — снег, мокры снег, дождж.

У асобных раёнах будуць назірацца туман і галалёд, на дарогах магчымая галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы, ноччу —парывісты, асабліва ў паўночнай частцы краіны. На астатняй частцы рэспублікі вецер будзе моцны, парывісты, а днём умераны.

Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Днём па захадзе краіны чакаецца да 5 градусаў вышэй за нуль.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031