Найти
06.01.2015 / 22:217РусŁacБел

Светлана Куль. Мене. Текел. Упарсин.

Як сядзе сонца – з ночы да зары
Ідуць па сенажаці Касары,
Працуюць, пот ліецца з-пад каронаў.
Каспар, ды Балтазар, ды Мельхіёр
Кладуць траву сушыцца паміж зор
На азярод сузор’я Арыёна.
Узважаць і адмераць нагары
Тры каралі, святыя Касары
Для кожнага пракосы і загоны:
Таму – багацце, гэтым – недарод,
Вайну ці мір на ўвесь наступны год,
Падзякі, падарункі і праклёны.
Накосяць лёс у небе Касары
Пазначаць, дзе чужыя, дзе сябры,
І вызначаць, хто сёлета гатовы.
Пасля заплацяць па яго віне –
Напішуць на крамлёўскае сцяне
Тры запаветных, тры апошніх словы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
ПНВТСРЧТПТСБВС
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031