Найти
18.11.2023
Шаноўная НН! Дайце калі ласка матэрыял пра беларусаў з Канады. На Еўрарадыё выйшаў выпуск пра "Яровы людзі". Я плакаў калі глядзеў выпуск. Плакаў ад песняў і то былі слёзы радасці. Як хацелася б больш пачуць і пачытаць пра нашых канадцаў. Упэўнены што ў беларускага спажыўца сёння ёсць запыт на творы і беларускія песні. У Вас мільённыя прагляды Вашых старонак. Калі з такімі гурткамі рабіць выпускі пад Каляды і Новы Год, пад Купале, то нішто так не натхняе сэрца і не дае надзею, радасць на прамень святла, нашага беларускага. Разоў дзесяць глядзеў і слухаў калядную песню якую пелі "Яровы людзі" і "Яровы дзеці". Кожны раз брала за душу і сэрца. Той глыток паветра якім хочацца дыхаць і дзеля якога хочацца жыць. Хочацца больш матэрыялаў пра нашу міграцыю, нашы гурткі і нашы песні, па-беларуску. Вялікі дзякуй.
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера