«Адміністрацыя майго раёна выклікае мяне на «прафілактычную гутарку»: раскажуць, напэўна, як дрэнна быць «бчб-шніцай і нацысткай». Як і меркавала: затрыманне, арышт і асуджэнне — стануць толькі пачаткам «прыгод» для мяне і маёй сям'і», — напісала Мірсалімава.

У каментарах Мірсалімава таксама паведамляе, што падчас затрымання сілавікі чаплялі ёй наручнікі, а яна іх папракала ў тым, што іхнія калегі «ахоўвалі дазволенае мінскімі ўладамі мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю БНР». Таксама яна прыгадвае, як у той час, калі яна з імпэтам змагалася супраць усяго беларускага, віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка ездзіў у Вільню на перапахаванне Кастуся Каліноўскага, а ўлады давалі дазвол на ўсталяванне помніка Тадэвуша Касцюшку.

Мірсалімаву сёлета ў лютым судзілі за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, за распаўсюд так званай «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыі і за «прапаганду або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюд нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі».

Чытайце таксама:

Прарасійскай актывістцы Мірсалімавай прыпісалі яшчэ і прапаганду «нацысцкай сімволікі»

«Не раз намякалі «актывістцы» спыніць беларусафобію». Азаронак абрынуўся на Мірсалімаву

«Па такіх «абвінавачаннях» можна перасаджаць усіх прыкормленых прапагандыстаў». Прарасійская сталіністка Мірсалімава пракаментавала сваю справу

Клас
17
Панылы сорам
2
Ха-ха
50
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0