Прэмія заснаваная ў 2019 годзе ў памяць пра чалавека многіх талентаў — мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава, які пайшоў з жыцця шэсць гадоў таму.

Апошнім разам прэмія ўручалася ў 2022 годзе. Гэта быў першы год, калі прэмія праходзіла не ў Беларусі. Пераможцам тады стаў дызайнер Анатоль Лазар, які стварыў вокладку кнігі «(Не)расстраляныя» пра беларускіх культурных дзеячаў — ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

Сёлета да фінальнага этапу прэміі дайшло 8 вокладак, абраных у кароткі спіс прафесійным журы:

  • Выдавецтва «Вясна» — вокладка кнігі Альгерда Бахарэвіча «Вершы»

  • Анатоль Лазар — вокладка кнігі Янкі Купалы «Выбранае»

  • Анатоль Лазар — вокладка кнігі Васіля Быкава «Знак Бяды»

  • Яна Галушкіна, VEHA — вокладка кнігі VEHA «Людзі Лесу / Ludzi Lesu»

  • Кацярына Пікірэня — вокладка кнігі Ганны Комар «Мы вернемся»

  • Кацярына Пікірэня — вокладка кнігі Вальжыны Морт «Песні для мёртвых і ўваскрэслых»

  • Кацярына Пікірэня — вокладка кнігі Макса Шчура «Там, дзе нас няма»

  • Юлія Лар’янава, Таня Скарынкіна — вокладка кнігі Тані Скарынкінай «YESМАМОЧКА»

Цырымонія адбудзецца 7 траўня а 18.00 ў Варшаве, у Музеі Вольнай Беларусі. Стане вядомае імя аўтара ці аўтаркі найлепшай вокладкі для кнігі, выдадзенай у 2022 годзе. Спецыяльны госць цырымоніі — Лявон Вольскі з песнямі на вершы Міхала Анемпадыстава.

Уваход вольны.

Чытайце таксама:

Выйшла кніга вершаў Міхала Анемпадыстава

Абвешчаны доўгі спіс прэміі Анемпадыстава за 2023 год

«Простыя словы» Міхала Анемпадыстава — песня нашых дваровых пратэстаў. Новае ВІДЭА на канале Андрэя Хадановіча

Анемпадыстаў: Шэры колер — самы прыгожы. А сцяг — бела-чырвона-белы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0