МУС Беларусі ў мэтах прадухілення незаконных угод з замежнай валютай накіруе асноўныя высілкі на правядзенне маніторынгу ў крэдытна-фінансавым і банкаўскім сектары.

«Будуць выпрацаваны асноўныя кірункі па ажыццяўленні аператыўна-вышуковых і іншых мерапрыемстваў, накіраваных на выяўленне правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца непасрэдна супрацоўнікамі банкаў, а таксама фізічнымі асобамі, для якіх правядзенне незаконных валютных аперацый з'яўляецца асноўнай крыніцай прыбытку», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы МУС.

МУС прызнае, што дэфіцыт валюты ў краіне справакаваў рост незаконных валютных аперацый на транспарце. У прыватнасці, за студзень-красавік 2011 года супрацоўнікамі УУС на транспарце складзена 92 адміністрацыйных пратаколы па арт.11.1 і 11.2 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі (у 2010 году - 12).

Усяго ў выніку затрыманняў валютчыкаў канфіскавана больш за 184 мільёны рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?