Паводле апублікаванага сёння даклада Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў, у 44 «індустрыяльных краінах» свету ў 2011 годзе просьбу аб палітычным прытулку падалі 441 300 уцекачоў.

«Індустрыяльныя краіны» ў гэтай статыстыцы азначаюць увесь ЕС, Албанію, Боснію, Харватыю, Ісландыю, Ліхтэнштэйн, Чарнагорыю, Нарвегію, Сербію, Швейцарыю, Македонію, Турцыю, Аўстралію, Канаду, Японію, Новую Зеландыю, Карэю і ЗША.

Колькасць новых уцекачоў, зарэгістраваных на Захадзе ў 2011 годзе — найбольшая ад 2003 года, калі іх лік дасягнуў 505 000.

У Беларусі ў 2011 годзе былі пададзеныя 90 просьбаў на атрыманне прытулку (у 2010 — 150 просьбаў). А ў Еўропе у 2011 годзе папрасілі прытулку 1441 чалавек з Беларусі (у 2010 — 941).

У 2011 годзе найбольшую колькасць уцекачоў складалі афганцы, за імі былі кітайцы і іракцы.

Са згаданых 44 краінаў, найбольшая колькасць просьбаў аб прытулку была зарэгістраваная ў ЗША (74 000), Францыі (52 000) і Нямеччыне (46 000).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?