Як растлумачылі ў Маладзечанскім райаддзеле Следчага камітэта, 9 студзеня ў міліцыю звярнулася 40-гадовая жыхарка Маладзечна. Жанчына заявіла, што з 8.00 да 8.45 невядомы з яе працоўнага месца знёс сумачку з двума мабільнымі тэлефонамі і банкаўскімі карткамі на суму 2 мільёны 150 тысячаў рублёў.
У той момант маладзечанка знаходзілася ў кабінеце дырэктара, а яе сумачка стаяла ў прыёмнай пад сталом.

Паколькі кабінет не абсталяваны камерай відэаназірання, сказаць, хто можа быць датычны да злачынства — староннія людзі ці працаўнікі прадпрыемства — складана.

Заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.205 Крымінальнага кодэкса — «крадзеж».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?