Суддзя Зоя Балаболава прысудзіла Сяргею Малашэнку штраф памерам 25 базавых велічыняў (2,5 млн рублёў).

Доказам вінаватасці хлопца сталі фотаздымкі, размешчаныя ў інтэрнэце:
Сяргей Малашэнак разам з яшчэ адным наваполацкім актывістам Яўгенам Парчынскім сфатаграфаваліся, трымаючы у руках партрэты Алеся Бяляцкага, на ганку Наваполацкага гарсуда. Сяргей Малашэнак сфатаграфаваўся і на ганку мясцовага аддзялення міліцыі.

24 студзеня Яўгену Парчынскаму быў прысуджаны штраф памерам 5 базавых велічынь (500 тыс.). Сяргею Малашэнку прысудзілі штраф у 5 разоў большы, бо цягам году яго ўжо другі раз судзяць за правядзенне несанкцыянаванай акцыі: 8 кастрычніка 2012 года яго аштрафавалі на 300 тысяч рублёў за спробу павесіць расцяжку «Свабоду палітвязням!», паведамляе Радыё Свабода.

***

Нагадаем, што 5 студзеня ў Гродне 5 студзеня ў судзе Ленінскага раёна аштрафавалі праваабаронцаў Віктара Сазонава, Рамана Юргеля і Уладзіміра Хільмановіча. У Сусветны дзень правоў чалавека 10 снежня 2012 года яны сфатаграфаваліся з партрэтамі зняволенага Алеся Бяляцкага і кніжачкамі з тэкстам Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Гродзенскай міліцыяй гэты медыйны факт быў кваліфікаваны як «несанкцыянаваны пікет». Усе тры справы былі аб’яднаныя ў адзін адміністрацыйны працэс, кожнага аштрафавалі на 1,5 млн рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?