«Гэта моцны сыгнал падтрымкі ад ААН праваабаронцам ва ўсім сьвеце, якім не дазваляюць атрымліваць фінансаваньне, якіх пазбаўляюць легітымнасьці і супраць якіх узбуджаюць крымінальныя справы за іх праваабарончую дзейнасьць» – пракамэнтавала рэзалюцыю Сугайр Бэльхасэн, старшыня Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека.

У прэс-рэлізе з нагоды гэтай рэзалюцыі міжнародныя праваабаронцы падкрэсьліваюць, што яна мае непасрэднае дачыненьне да справы Алеся Бяляцкага, якога, паводле заключэньня Працоўнай групы ААН у справе неабгрунтаваных затрыманьняў, асудзілі ў Беларусі ў парушэньне міжнародных абавязаньняў краіны ня ўмешваецца ў фінансаваньне дзейнасьці недзяржаўных праваабарончых арганізацый.

Рэзалюцыю прапанавала Нарвэгія, да якой далучыліся 62 іншыя краіны. Рэзалюцыя была прынятая шляхам кансэнсусу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?