Савецкія гісторыкі апісвалі бітву па мініятуры XVI ст.
Кожны савецкі школьнік цвёрда ведаў, што: «У 1242 годзе наўгародскі князь Аляксандр Яраслававіч Неўскі, вызваляючы Пскоў, заняты лівонскімі рыцарамі, разбіў крыжакоў на лёдзе Чудскага возера. Нямецкае войска, пастроенае клінам, або «свіннёй», было акружанае і знішчана флангавымі ўдарамі наўгародскай конніцы і засаднага палка. Рыцары ў цяжкім узбраенні праваліліся пад лёд, які іх не вытрымаў. Бітва назаўжды спыніла крыжацкую агрэсію на Ноўгарад…» І далей прыкладна ў такім ключы.
А як было насамрэч?Ёсць дзве
які прывёў на помач суздальскую дружыну. Андрэй і называецца галоўным героем тых падзей. Месца бітвы таксама акрэсліваецца досыць ўмоўна: «за Псковам, на возеры». Указанні на Чудскае возера і «Варонін камень» з’явіліся ў пазнейшых крыніцах. З тых крыніцаў гэтаксама таямніча знік брат.Летапіс сведчыць, што Аляксандр хадзіў у лівонскія землі не адзін, а з братам Андрэем Яраслававічам,
Пра бітву пішуць скупа, сцісла, як пра шараговы памежны канфлікт: сутычку падчас набегу наўгародцаў на лівонскія землі, які адбыўся ў адказ на набег лівонцаў на Пскоў.Крыжацкі храніст Генрых, які яшчэ мог гутарыць з жывымі сведкамі, адзначае, што забітыя падчас сутыкнення падалі… на траву.
Крыжацкае войска не магло складацца выключна з рыцараў.Рыцараў ва ўсёй Лівоніі на той момант было добра калі сто. Асноўную яго частку складалі
Расійскі гісторык Уладзімір Аракчэеў вызначае некалькі этапаў стварэння легенды. Першы — 1381 год. Маскоўскае княства тады спрабавала вызваліцца ад татараў, была патрэба ў станоўчых вобразахНавошта было раздзьмухваць з гэтай сутычкі «Лядовае пабоішча»? Qui prodest?
Кананізаваны князь быў у 1549 г., калі патрэба ў гераічных прыкладах з гісторыі вырасла яшчэ больш — у той час Іван Жахлівы змагаўся з Казанскім ханствам.
Было напісана літаратурнае «Жыціе» князя, цытаты з якога траплялі ў пазнейшыя летапісы ўжо як рэальныя факты.
Але
сапраўдная слава, піша гісторык, прыйшла да Неўскага за часамі Пятра І, калі Расея пачала адваёву берагоў Нявы ў Швецыі.У
Наступны раз Неўскі спатрэбіўся Сталіну.І быў увекавечаны сродкамі «найважнейшага з мастацтваў».
Менавіта фільмам Сяргея Эйзенштэйна «Аляксандр Неўскі» быў замацаваны міф пра лёд, які праламіўся пад рыцарамі(хоць у той час што крыжакі, што наўгародскія цяжкаўзброеныя коннікі мелі на сабе аднолькавыя 18–30 кг жалеззя).
З фільма — і словы Неўскага «хто да нас з мячом прыйдзе — ад мяча і загіне».
У тым кіно, знятым у 1938 г., трапляюцца і наўпростыя савецкія перадваенныя лозунгі. Напрыклад, Неўскі кажа, што біць ворага будзе на чужой тэрыторыі.
Таксама «Лядоваму пабоішчу» прысвяціў выдатную па мастацкай сіле паэму Канстанцін Сіманаў, правёўшы паралелі з 1242-га ў1937-мы .
Недзе ў працэсе «лакавання» Неўскага была «цудоўна знойдзеная» і падрабязная тактычная схема Лядовага пабоішча. Якая дзіўна нагадвае бітву пры Канах (216 г. да
звесткі пра наяўнасць у Неўскага засаднага палка савецкія гісторыкі знайшлі на… мініятуры XVI ст.
У
Але міф працягвае жыць. Аляксандр Неўскі, абагнаўшы Сталіна, перамог у конкурсе «Імя Расіі».
Рэальны князь Аляксандр Яраслававіч цікавейшы за свой аднабокі агіяграфічны вобраз. Гэта жорсткі сын свайго часу, які ўмеў мірыцца з Ардой і выкарыстоўваць яе супраць сваіх палітычных праціўнікаў, адразаў баярам насы за здраду, прыязна перапісваўся з Папам, абяцаючы пабудаваць у Пскове касцёл (праз шэсць гадоў пасля «эпахальнай перамогі» на Чудскім возеры!).З Беларуссю ён звязаны трывалымі дынастычнымі сувязямі.
Аляксандр быў жанаты з Аляксандрай, дачкой полацкага князя Брачыслава.Яго ўнучка Марфа выйшла замуж за пскоўскага князя Цімафея — таго самага Даўмонта, які ўцёк з Літвы пасля забойства Міндоўга. Іх сын — легендарны Давыд Гарадзенскі, прысвяціў усё жыццё барацьбе з крыжакамі. Ён, відаць, і не падазраваў пра «эпахальную перамогу» свайго прадзеда на Чудскім возеры.