У Беларусі кураць больш за чвэрць насельніцтва. Доля курцоў ва ўзросце 16 гадоў і старэйшых на пачатак 2013 года склала 25,9%.
Такія звесткі выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт да Сусветнага дня без тытуню, які адзначаецца 31 мая.

Сярод мужчын доля курцоў склала 48,6%, сярод жанчын — 9,7%.

Пры гэтым за апошняе дзесяцігоддзе доля жанчын, якія кураць, узрасла ў 1,5 разу, мужчын — знізілася на 4,4%. Большасць мужчын-курцоў (92,6%) кураць штодня, у той час як сярод жанчын-курцоў штодня кураць тры чвэрці (75,3%).

«Штогод 31 мая ва ўсім свеце адзначаюць Сусветны дзень без тытуню, прыцягваючы ўвагу да небяспекі для здароўя, звязанай з ужываннем тытуню. Ён быў устаноўлены ў 1988 годзе Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. Тэма Сусветнага дня без тытуню гэтага года — забарона на тытунёвую рэкламу, стымуляванне продажу і спонсарства», — адзначаецца ў каментарыі Белстата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?