Сёння ад раніцы выхад са станцыі метро «Плошча Перамогі» ў бок вуліцы Захарава і Кісялёва закрыты. Ходнікі на праспекце Незалежнасці таксама агароджаныя. Людзей у бок плошчы Перамогі прапускаюць праз рамкі металашукальнікаў, прычым выбарачна.

У раёне плошчы Перамогі дзяжураць міліцыянты, спецназ і прадстаўнікі спецслужбаў у цывільным. На просьбу карэспандэнта «НН» патлумачыць, што за мерапрыемства будзе на плошчы і чаму выхад з метро перакрыты, дзяжурны міліцыянт адказаў: «Не ведаю». У прэс-службе Лукашэнкі паведамілі, што «прэзідэнт мусіць ускладаць кветкі да помніка Перамогі».

Аднак у прэс-службе не ведаюць, які прэзідэнт. Ці то гэта будзе прэзідэнт Лаоса Цюмалі Саянсан ці венесуэльскі лідар Нікалас Мадура — абодва яны ў дадзены момант знаходзіцца з візітам у Беларусі. Сцягі на праспекце вісяць і лаосскія, і венесуэльскія.

Прадстаўнік прэс-службы, які прадставіўся «тэхнічным супрацоўнікам», параіў чакаць афіцыйнага паведамлення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?