У жывых застаўся толькі адзін пасажыр аўтамабіля Audi 100, які сядзеў за кіроўцам, — медыкі ацэньваюць яго стан як цяжкі і змагаюцца за яго жыццё.
Фота 112.by.
Фота 112.by.
Фота 112.by.
Фота 112.by.
Аварыя адбылася 10 лістапада 10 каля 01.45 на скрыжаванні трасы М10 (мяжа РФ—Гомель—Кобрын ) і другараднай дарогі H77 (Бяроза—Антопаль).
«Праігнараваўшы правілы выезду на галоўную дарогу, кіроўца Audi 100, выехаўшы з другараднай дарогі на галоўную, урэзаўся ў фуру DAF з паўпрычэпам, — паведаміла Auto.tut.by начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук.
У Audi знаходзілася кампанія маладых людзей. На месцы ДТЗ загінулі чацвёра жыхароў Драгічынскага раёна: 22-гадовы кіроўца (вёска Перкавічы), 22-гадовы пасажыр (вёска Сугор'е), 17-гадовая дзяўчына з вёскі Арловічы і 21-гадовая пасажырка, жыхарка вёскі Імянін.
На месца здарэння выязджалі супрацоўнікі МНС — ратавальнікам давялося дэблакаваць целы загінулых.
У жывых застаўся толькі 24-гадовы малады чалавек, які сядзеў на заднім сядзенні за вадзіцельскім крэслам.
Ён быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне з шырокай палітраўмай, чэрапна-мазгавой траўмай і пераломамі левага сцягна і левага перадплечча. Медыкі ацэньваюць яго стан як цяжкі і змагаюцца за яго жыццё.
«Перад выездам на трасу М10 на другараднай дарозе ўстаноўлены некалькі штучных няроўнасцяў, — адзначылі ў ДАІ. — Кіроўца Audi атрымаў вадзіцельскае пасведчанне ў маі 2011 года, некалькі разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці як пешаход.
Апошні раз яго аштрафавалі ў кастрычніку гэтага года за перавышэнне хуткасці больш чым на 30 км/г.
Кіроўца фуры, 37- гадовы жыхар Брэста, у аварыі не пацярпеў. Да раніцы на месцы здарэння працавала следча-аператыўная група, высвятляліся ўсе абставіны здарэння.
Па папярэдніх дадзеных, кіроўца Audi быў цвярозы.