У Беларусі вызначаны графік правядзення цэнтралізаванага тэставання па навучальных прадметах у 2014 годзе. Гэта прадугледжана адпаведнай пастановай Міністэрства адукацыі № 32 ад 9 красавіка 2014 года. 

Як паведамляе прэс-служба Мінадукацыі, тэставанне па беларускай мове пройдзе 14 чэрвеня, рускай мове — 15-га, грамадазнаўстве — 17-га, біялогіі — 19-га, матэматыцы — 20-га, гісторыі Беларусі — 22-га, хіміі — 23-га, фізіцы — 24-га, сусветнай гісторыі найноўшага часу — 25-га, замежных мовах (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай) — 27-га, геаграфіі — 28 чэрвеня.

Пачатак экзаменаў у 11.00. 

Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні ў рэзервовы дзень будзе праходзіць з 27 чэрвеня па 1 ліпеня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, Беларуска-расійскім універсітэце, Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы, Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце ці Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П.В.Сухога. 

Рэзервовым днём для правядзення ЦТ вызначана 5 ліпеня,

само тэставанне ў рэзервовы дзень будзе праводзіцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Пачатак у 11.00. 

З пералікам устаноў адукацыі, якія забяспечваюць рэгістрацыю абітурыентаў для ўдзелу ў ЦТ, можна азнаёміцца на сайце Міністэрства адукацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?