У Гомелі падчас пажару ў 18-павярховым жылым доме па Рэчыцкім праспекце загінулі два чалавекі, яшчэ двое атрымалі сур'ёзныя апёкі. 

112.by

112.by

Пажар адбыўся вечарам 24 красавіка ў кватэры на 16-м паверсе, гаспадыня якой адзначала 51-шы дзень нараджэння. Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, пры пажары загінулі віноўніца ўрачыстасці і яе муж 1965 года нараджэння. Дачка і яе сужыцель атрымалі множныя апёкі і знаходзяцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане. 

«Каля 21.10 суседка адчыніла дзверы на грукат і ўбачыла абгарэлую дзяўчыну, якая паведаміла, што гарыць іх кватэра.

Жанчына выклікала ратавальнікаў. На месца прыбылі супрацоўнікі МНС, хуткая дапамога, аператыўная група», — расказала Крываногава. 

Прычына пажару ўстанаўліваецца. Паводле папярэдніх звестак, сям'я на ўліку ў міліцыі не стаяла, суседзі характарызуюць яе станоўча. 

У кватэры жыла загінулая сямейная пара, іх дачка з сужыцелем і ўнучка 2010 года нараджэння. Аднак вечарам 24 красавіка дзяўчынку забралі пагасцяваць бацькі былога мужа дачкі, таму дзіцяці не было ў кватэры ў момант пажару. 

Праверку па гэтым факце праводзіць Гомельскі гарадскі аддзел СК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?