Рэйтынг Барака Абамы апусціўся да рэкордна нізкага ўзроўню за час яго прэзідэнцтва. На сёння яго падтрымліваюць усяго 41% выбарцаў. Такія звесткі дало супольнае апытанне тэлеканала ABC News і газеты Washington Post.

Толькі 42% рэспандэнтаў ўхваляюць ягоную палітыку ў сферы эканомікі, 37% амерыканцаў згодныя з планам рэалізацыі рэформы аховы здароўя Obamacare і ўсяго 34% апытаных лічаць разумнымі яго дзеянні ў сітуацыі ва Украіне.

Першыя лічбы прыкладна адпавядаюць ранейшым паказчыкам. А вось нерашучасць Абамы па Украіне асабліва непапулярная.

Некаторыя эксперты параўноўваюць яго палітыку са спробамі брытанскага прэм'ера Нэвіла Чэмберлена ўміратварыць Гітлера перад Другой сусветнай вайной.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?