Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і канцлер ФРГ Ангела Меркель працягнулі абмеркаванне ўкраінскага крызісу.

Суразмоўцы адзначылі важнасць прыняцця эфектыўных міжнародных мер, перш за ўсё па лініі АБСЕ, накіраваных на зніжэнне напружанасці на Украіне. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным ў нядзелю, 4 мая, на сайце Крамля.

Меркель выказала задавальненне аказаным расійскім бокам садзеяннем у вызваленні затрыманых у Данецкай вобласці ваенных назіральнікаў з шэрагу еўрапейскіх краін, у тым ліку Германіі. Пуцін падкрэсліў неабходнасць наладжвання прамога дыялогу паміж цяперашнімі ўладамі ў Кіеве і прадстаўнікамі паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў краіны.

Лідары Расіі і ФРГ абмяняліся таксама думкамі па пытаннях забеспячэння паставак і транзіту расійскага газу з улікам вынікаў праведзеных на днях у Варшаве кансультацый з удзелам Расіі, ЕС і Украіны па гэтай тэматыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?