Пацяпленне прыйдзе ў Беларусь 7 мая.

Ноччу ў заходніх раёнах, днём на большай частцы краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы сіноптыкі чакаюць ад +1 да +6 градусаў, ва ўсходніх раёнах — замаразкі ад 0 да мінус 5.

Днём паветра прагрэецца да плюс 10—17 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах — да +18—20.

У чацвер стане яшчэ цяплей, а замаразкі спыняцца.

Днём чакаецца ад +14 да +20, у паўднёва-ўсходніх раёнах да +22 градусаў. Кароткачасовыя дажджы пройдуць толькі месцамі, днём у асобных раёнах — навальніцы.

У выхадныя дні, 9—11 мая, на тэрыторыю Беларусі пачне паступаць цёплая, але напоўненая вільгаццю паветраная маса.

«Таму будзе цёпла, аднак без кароткачасовых дажджоў і навальніц не абыдзецца», — адзначыў сіноптык.

З пятніцы па нядзелю месцамі па краіне будуць ісці кароткачасовыя дажджы, чакаюцца навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туманы.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе плюс 5—12 градусаў, днём чакаецца ад 18 да 24 цяпла, у асобных раёнах будзе +15—17 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?