Маладзяцца старыя яблыні…
Каштаны радасна вітаюць сонейка…
Буяюць цюльпаны…
Хутка расквітнее барбарыс…
Яблыневы цвет. Прайсці побач і не спыніцца, каб удыхнуць — немагчыма.
Прачынаюцца вінаградныя лозы…
Квітнеюць парэчкі…
«Па-над белым пухам вішняў…»
Цешаць вока яркія колеры…
Лепей за доўгачаканую вясну ў горадзе можа быць толькі вясна ў вёсцы. Яна паўсюль, яна непрыметна пранікае ў цябе самога, ёю дыхаеш і не можаш надыхацца… Маладая сакавітая зелень на фоне пранізліва-блакітнага неба, ахутаны ашаламляльным водарам сад, яскравыя фарбы кветак…
Само жыццё.
0
0
0
0
0
0