У вёсцы Вялікая Бароўка пад Магілёвам у выніку начнога пажару загінулі чатыры чалавекі.

Як паведамілі БелаПАН у Магілёўскім абласным упраўленні МНС, інфармацыя аб узгаранні паступіла ад жанчыны, якая пражывае ў суседнім доме.

Калі першае падраздзяленне ратавальнікаў прыбыло да месца здарэння, аднапавярховы цагляны дом быў поўнасцю ахоплены полымем. У ім пражывалі пенсіянерка са сваім сужыцелем і 30-гадовым сынам.

«Падчас ліквідацыі пажару звяном у доме ў розных пакоях былі знойдзены чатыры трупы: гаспадыні дома, яе сужыцеля, сына гаспадыні і яе 49-гадовай дачкі», — расказалі ва ўпраўленні.

Таксама ў выніку пажару знішчаны дах, пашкоджана маёмасць унутры дома, веранда. Прычына ўзгарання высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?