У фінскіх турмах на сённяшні дзень налічваецца 482 замежнікі, з іх 45 расіянаў.

Руслан Кіўканен, які адбывае пакаранне, не хоча сядзець склаўшы рукі. Працы, аднак, для яго няма, ды і курсаў таксама, піша yle.fi.

«Сталярныя курсы па дрэве, у сталовай працаваць, праца па метале. У прынцыпе, усё, што тут ёсць, я ўсюды спрабаваў прабіцца, але гэта было безнадзейна», — кажа Руслан.

Усе зняволеныя, незалежна ад грамадзянства, маюць у Фінляндыі роўныя правы, аднак на практыцы, па назіраннях Руслана, замежніку ў турме атрымаць працу і патрапіць на курсы значна складаней, чым карэннаму жыхару. Руслан напісаў больш за 20 заяў… і ўсё марна. На думку Руслана, гэта дыскрымінацыя на глебе расізму.

Руслан мяркуе, што ён падвяргаецца маральнай дыскрымінацыі. Але на пытанне, ці зведвае ён фізічны гвалт, адказвае адмоўна.

«У бытавым плане тут усё ў парадку. Асобная камера. Тэлевізар. Сняданак, абед, вячэра. Тры разы на тыдзень трэнажорная зала».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0