Жыхары ўкраінскага Крывога Рога стаміліся ад нячышчаных дарог і ходнікаў. Каб выказаць сваё абурэнне і правучыць мясцовыя ўлады, 4 студзеня яны сабралі ў горадзе снег і адвезлі яго да дома мэра Юрыя Вілкула.

У акцыі ўдзельнічалі актывісты «Аўтамайдану»,»Свабоды», «39-й Жаночай сотні», «Крывы Рог супраць рэжыму і дыктатуры» і «Правага сектара», яны самастойна прыбралі снежныя гурбы з прыпынкаў грамадскага транспарту і пасыпалі пяском дарожкі вакол. Яны набралі больш за 5 тон снегу з прыпынкаў на вуліцы Сямашка і плошчы Вызвалення. Пасля гэтага, вырашылі паказаць, як працуюць 140 адзінак тэхнікі, пра якія раней паведамляў мэр Крывога Рога Юрый Вілкул. Для гэтага накіраваліся да загараднага домагарадскога галавы, які знаходзіцца ў вёсцы Чкалаўка.

У Чкалаўцы сабраны снег высыпалі з грузавікоў пад плот асабняка.

Людзі заяўляюць: падобныя акцыі будуць паўтарацца, калі сітуацыя ў горадзе не зменіцца. Іх абурае, што ў тым самым сяле дарогі добра пачышчаны, а ў цэнтры - не, прычым гэта адбываецца рэгулярна.

Як у канцы снежня Крывы Рог засыпала снегам, там паўсталі каласальныя праблемы з камунікацыяй. Перастаў хадзіць электратранспарт — каляіну не было нават відаць з-пад снегу, тры вагоны затрымаліся ў гурбе. А кіраўнік горада заявіў: на дарогах працавала 140-150 адзінак спецтэхнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?