Першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Максім Рыжанкоў надзелены паўнамоцтвамі памочніка прэзідэнта па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму.

Адпаведны ўказ (№ 656) Аляксандр Лукашэнка падпісаў 31 снежня. Дакумент апублікаваны 7 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. 

Рыжанкову даручана «весці пытанні фарміравання і правядзення дзяржаўнай палітыкі ў галіне фізічнай культуры, спорту і турызму, далейшага развіцця алімпійскага руху ў Рэспубліцы Беларусь». 

Віцэ-прэзідэнта НАК таксама абавязалі: аналізаваць працу дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый у галіне фізічнай культуры, спорту і турызму, уносіць прапановы па яе ўдасканаленні; забяспечваць узаемадзеянне кіраўніка дзяржавы з рэспубліканскімі і міжнароднымі спартыўнымі арганізацыямі (федэрацыямі, саюзамі, асацыяцыямі); уносіць прапановы па планаванні і правядзенні спартыўна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў з удзелам прэзідэнта Беларусь і адказваць за іх падрыхтоўку. 

Чыноўнік НАК, які атрымаў паўнамоцтвы памочніка кіраўніка дзяржавы, паводле ўказа, «можа надзяляцца іншымі паўнамоцтвамі ў адпаведнасці з рашэннямі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». 

Фінансаванне расходаў, звязаных з ажыццяўленнем Рыжанковым прадугледжаных указам паўнамоцтваў, ажыццяўляецца за кошт сродкаў НАК. 

Указ набыў моц 1 студзеня 2015 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?