Данецкая абласная дзяржадміністрацыя вывучае магчымасць адключэння Данецка ад электразабеспячэння. Пра гэта заявіў кіраўнік вобласці Аляксандр Кіхтэнка.

Фота Асашыэйтэд прэс.

Фота Асашыэйтэд прэс.

— Напрыклад, пасля такога варварскага абстрэлу Дэбальцава (я там быў недзе дзве з паловай гадзіны, і дзве з паловай гадзіны не спыняўся агонь менавіта па Дэбальцаве), я сур'ёзна задумаўся пра тое, што трэба адключыць ад электраэнергіі Данецк. І даў даручэнне, каб мне падрыхтавалі даведку, можна гэта, ці не, зрабіць тэхнічна. І зараз мы гэтае пытанне вывучаем, — заявіў губернатар.

Ён растлумачыў свае словы, што праціўнік не дае магчымасці аднавіць энергазабеспячэнне,

— Мы звярталіся 8—10 разоў па лініі АБСЕ, каб далі калідор, далі магчымасць аднавіць святло і людзям нармальна выжываць. А ў адказ: нічога, памерзніце! І гэта тыя людзі, якія называюць сябе з гонарам Данецкая народная рэспубліка, — сказаў старшыня Данецкай абладміністрацыі.

Паводле яго дадзеных, каля 40% жыхароў Дэбальцава перайшлі на бок «ДНР», і цяпер гэтыя людзі вядуць абстрэл сваіх родных і блізкіх, якія засталіся ў горадзе.

— Калі Вы хочаце жыць у тых межах, — чаго вы наступаеце? Дайце гэтым людзям (жыхарам Дэбальцава) нармальна жыць, хадзіць на працу і г.д. Вы ж іх забіваеце. Такіх жа грамадзян. З Дэбальцава дзесьці адсоткаў 40, а то і больш, перайшло на той бок. І яны сёння вядуць агонь па жыхарах, якія засталіся там. Па сваіх сваяках, родных, блізкіх. І самае сумнае яшчэ, што па Дэбальцаве вядзе агонь яшчэ і артылерыя «Луганскай народнай рэспублікі». Гэта значыць, сёння луганскія забіваюць данецкіх, — абурыўся Кіхтэнка.

Данецкі губернатар падкрэсліў, што непасрэдна ў Дэбальцаве няма пазіцый украінскіх войскаў.

«У Дэбальцаве няма ніякіх ўмацаванняў, там няма ніякіх агнявых пазіцый артылерыі. Яно ўсё побач, але не ў Дэбальцаве. А агонь вядуць менавіта па Дэбальцаве і забіваюць мірных жыхароў.

Сёння там няма святла, няма цяпла, няма вады, людзі сядзяць па падвалах, немагчыма людзей пахаваць, — цытуюць Кіхтэнку ўкраінскія СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?