У Клічаве актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і вернікі розных хрысціянскіх канфесій сабралі рэчы для палітвязня, сябра Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Яўгена Васьковіча. Сабраныя рэчы яны перадалі маці палітвязня, якая бліжэйшым часам збіраецца да яго.

Апроч таго, актывісты БХД абмеркавалі планы дзейнасці і падвялі вынікі 2014 года, паведаміла магілёўская абласная каардынатарка хрысціянскіх дэмакратаў Таісія Кабанчук.

Перад гэтым сродкі для Яўгена Васьковіча збіралі ў Віцебску падчас сустрэч прадстаўнікоў віцебскіх дэмакратычных сіл. «Падтрымаць палітвязня — гэта наш абавязак», — кажа інцыятарка збору сродкаў, віцебская каардынатарка аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Таццяна Севярынец.

«Мы разумеем, што ягоным сваякам цяжкавата ў матэрыяльным плане — усё, што збіраюць у пасылкі і перадачы, каштуе нямала грошай. Таму ўсе сабраныя ахвяраванні мы перадамо сваякам», — сказала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?