AFP

AFP

«Дзеянні прэзідэнта Пуціна — незаконная анексія Крыма і выкарыстанне расійскіх войскаў для дэстабілізацыі усходу Украіны — істотна падрываюць бяспеку суверэнных нацый ва Усходняй Еўропе», — гаворыцца ў апублікаваных у аўторак вытрымках з гэтага выступу.

На думку Хэманда, Пуцін не мае намеру прытрымлівацца прынятым у міжнародным супольнасці правілам, мэта якіх падтрыманне міру, а наадварот, імкнецца да іх разбурэння.

Раней кіраўнік брытанскага Форын-офіса сказаў, што прыкмет змены палітыкі Масквы ў адносінах да ўкраінскага канфлікту ўсё яшчэ няма.

Ён дадаў, што ў выпадку пагаршэння сітуацыі ва Украіне магчыма ўвядзенне дадатковых санкцый супраць Расіі.

Масква паслядоўна адмаўляе непасрэдны ўдзел ва ўзброеным канфлікце ў Данбасе і абвінавачвае Захад у нежаданні мірна ўрэгуляваць крызіс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?