Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура ў аўторак, 10 марта, папрасіў парламент надзяліць яго паўнамоцтвамі выдаваць указы, якія маюць сілу закона. На гэты крок пераемнік Уга Чавеса пайшоў пасля таго, як ЗША 9 сакавіка ўвялі санкцыі супраць шэрагу венесуэльскіх чыноўнікаў.

Reuters.com

Reuters.com

«Я прыйшоў з просьбай прыняць адпаведны закон, каб супрацьстаяць агрэсіі самай магутнай краіны ў свеце, ЗША, супраць гэтага цудоўнага народа», — заявіў Мадура, выступаючы ў парламенце.

Чакаецца, што нацыянальная асамблея, дзе прыхільнікі дзеючай улады ў большасці, запыт прэзідэнта, хутчэй за ўсё, задаволяць.

Апазіцыя падвергла ініцыятыву Мадура крытыцы, назваўшы яе «захопам улады» і ўказаўшы на тое, што прэзідэнт выкарыстоўвае самае жорсткае за час свайго кіравання абвастрэнне адносін з Вашынгтонам, каб адцягнуць насельніцтва ад эканамічных праблем.

Нягледзячы на напружанасць у палітычных адносінах, ЗША застаюцца галоўным гандлёвым партнёрам Венесуэлы. Узровень продажу краінай сырой нафты ў лютым вырас да 796 тыс. барэляў у дзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?