Цім Бёртан. Фота: hollywoodreporter.com

Цім Бёртан. Фота: hollywoodreporter.com

Рэжысёр новай «Алісы ў краіне цудаў» зноў возьмецца за класіку студыі Disney, паведамляе The Wall Street Journal.

Па звестках выдання, Цім Бёртан зробіць фільм па матывах мультфільма 1941 года «Дамба». Адаптацыяй мультфільма займецца Эрэн Кругер, адказны за сцэнар чатырох «Трансформераў». Разам з Кругерам спрадзюсуе фільм Джастын Спрынгер, вядомы па рэмэйку «Трона» і «Аблівіяну».

Сюжэт будзе прысвечаны не толькі самому Дамба, але і сям’і, чыя гісторыя разгарнецца паралельна з гісторыяй сланяня.

У фільме будуць скарыстаныя жывыя акторы побач з камп’ютарнай графікай. 

***

«Дамба» — чацвёрты паўнаметражны мультфільм студыі Дыснэя. Вялікавухае сланяня Дамба церпіць з насмешак іншых цыркавых жывёл, але вучыцца лятаць. У 1942 годзе стужка атрымала «Оскар» за найлепшую музыку да фільма, у 1947 годзе — прыз Канскага кінафестываля як найлепшая анімацыя.

Папярэдні «дыснэеўскі» фільм Ціма Бёртана, «Аліса ў краіне цудаў», выкарыстоўвае некаторыя вобразы арыгінальнага мультфільма, але заўважна адрозніваецца ў сюжэце і атмасферы. Фільм сабраў больш за 1 млрд даляраў у пракаце і атрымаў два «Оскары» (за дызайн касцюмаў і работу мастака-пастаноўшчыка). Але стужка атрымала дыяметральна супрацьлеглыя водгукі крытыкаў (сярэдні бал — 53 са 100 на Metacritic) і гледачоў (6,5 з 10 на IMDb).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?