«Народная грамада» праводзіць разбіральніцтва па знойдзеных даносах. Фота: тэлеграм-канал партыі

«Народная грамада» праводзіць разбіральніцтва па знойдзеных даносах. Фота: тэлеграм-канал партыі

«З мэтай абароны свайго імя сацыял-дэмакратычная партыя «Народная грамада» прыняла рашэнне верыфікаваць усіх сваіх сяброў, перш за ўсё кіраўніцтва партыі і актывістаў. На сёння ў адкрытым доступе знаходзяцца даныя на двух чалавек.

Гэта Павал Бялюцін і Вольга Цішкевіч. Іх сяброўства ў партыі прыпынена, яны таксама выдаленыя з усіх працоўных чатаў партыі, ім адмоўлена ў доступе да партыйнай інфармацыі.

Кіраўніцтвам партыі накіраваныя звароты на імя Каардынацыйнай рады аб выключэнні гэтых асоб са спісу кандыдатаў у Каардынацыйную раду III склікання. Партыя «Народная грамада» пакуль адзіная, хто звярнуўся з такой заявай, і мы шчыра спадзяемся, што іншыя кандыдаты возьмуць з нас прыклад у выпадку, калі іх чальцы стануць фігурантамі рэзанансных спраў.

Мы будзем далей працягваць верыфікацыю, аднак не будзем давяраць толькі кіберпартызанам. У нашым распараджэнні дастаткова рэсурсаў для поўнамаштабнай праверкі. Таксама людзі, чыё сяброўства ў партыі часова прыпынена, могуць зноў вярнуцца ў каманду пры ўмове паспяховага праходжання дадатковай праверкі і зняцця абвінавачванняў.

Мы не нясем адказнасці за публікацыі ў СМІ, паколькі мы не даем ім інфармацыю. Мы вядзем сваю працу празрыста і інфармуем грамадства толькі ад імя каманды Мікалая Статкевіча і партыі «Народная грамада». 

Адначасова заклікаем незалежныя інфармацыйныя рэсурсы ўстрымацца ад цкавання тых, хто зараз з'яўляецца фігурантам у спісах кіберпартызанаў. Іх віна не даказаная! Яны маюць права на абарону сваіх правоў! Не ўпадабляйцеся лукашысцкім «суддзям», якія без следства выносяць прысуды. Мы не ведаем, пры якіх абставінах былі зробленыя гэтыя «даносы» і ці зробленыя вышэй зазначанымі асобамі, але ведаем, які ціск быў і далей адбываецца на актывістаў!» — пішацца ў звароце.

Партыя дадала, што не дае каментароў СМІ да высвятлення ўсіх абставін.

У апублічаных даносах у КДБ, падпісаных Цішкевіч і Бялюціным, іх аўтары прасілі правесці праверку па Эдуардзе Пальчысе і Мікалаі Аўтуховічу.

Чытайце таксама:

Магілёўская каардынатарка Статкевіча стукала на Пальчыса. А цяпер лезе ў Каардынацыйную раду

Кандыдата ў Каардынацыйную раду ад «Народнай Грамады» выкінулі са спісу, бо ён даносчык. Стукаў на Аўтуховіча

Клас
21
Панылы сорам
12
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
2