Аб'ектыўную, узважаную, канструктыўную пазіцыю Ватыкана адносна Беларусі цэняць у краіне.

Аб гэтым заявіў сёння міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на сустрэчы з Дзяржаўным сакратаром Дзяржавы Ватыкан кардыналам П'етра Паралінам.

Паводле слоў Уладзіміра Макея, прыезд у Беларусь кардынала сведчыць аб далейшым развіцці супрацоўніцтва Дзяржавы Ватыкан і Беларусі. Паміж Беларуссю і Ватыканам склаліся асаблівыя адносіны ўзаемаразумення і даверу. «Ватыкан для нас асаблівы партнёр у міжнародных адносінах, і падыходы Ватыкана ў вырашэнні праблем сучаснага грамадства блізкія і зразумелыя беларускаму народу», - сказаў ён.

Міністр адзначыў, што прыезд кардынала - знакавая падзея для Беларусі, і выказаў надзею, што ён будзе садзейнічаць актывізацыі узаемаадносін ва ўсіх сферах жыцця.

«Візіт у Беларусь дасць мне магчымасць лепш пазнаёміцца з краінай і яе народам», - адзначыў у сваю чаргу Дзяржаўны сакратар Дзяржавы Ватыкан кардынал П'етра Паралін. Ён перадаў органам дзяржаўнай улады, народу, рэлігійным абшчынам і ў першую чаргу католікам прывітальныя словы Святога Айца. Кардынал падкрэсліў, што падыход Святога Прастола ў фарміраванні міжнародных адносін вызначаецца адкрытасцю. Ён выказаў упэўненасць, што ўзаемаадносіны Беларусі і Ватыкана будуць актыўна развівацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?