Сын экс-прэзідэнта Малдовы Пятра Лучынскага Сяргей затрыманы ў Румыніі па падазрэнні ў карупцыі на 24 гадзіны. Сёння суд разгледзіць пытанне працягу папярэдняга арышту да 30 дзён.

Мінулым вечарам супрацоўнікі Румынскага нацыянальнага ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй правялі ператрус у доме прадпрымальніка ў Валунтары.

Пракуроры падазраюць Сяргея Лучынскага ў атрыманні выгады з ўплыву і шантажу. Згодна з праваахоўнымі органамі Румыніі, ён прэтэндаваў на суму ў чатыры мільёны еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?