Партыя левых «Справядлівы свет» назвала забарону савецкай і камуністычнай сімволікі супярэчнай еўрапейскім нормам.

«Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон, па якім у парушэнне агульнапрызнаных нормаў міжнароднага права ў Украіне забараняецца прапаганда камуністычнай ідэалогіі і выкарыстанне камуністычных найменняў і сімволікі, а таксама ставіцца знак роўнасці паміж камунізмам і нацызмам. Адначасова прыняты таксама абуральны закон аб ушанаванні памяці удзельнікаў барацьбы за незалежнасць Украіны ў ХХ стагоддзі, да якіх аднесеныя ўдзельнікі АУН, УПА і іншых падобных адыёзных арганізацый. Трэцім прыняты закон, які забараняе афіцыйнае ўжыванне назвы «Вялікая Айчынная вайна». Тым самым Вярхоўнай Радай з гісторыі Украіны выкрэсленая адна з самых гераічных яе старонак», — гаворыцца ў заяве.

«Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» лічыць, што прынятыя законы супярэчаць агульнапрызнаным нормам міжнароднага права і Канстытуцыі Украіны, падрываюць асновы дэмакратычнага ўладкавання дзяржавы, ліквідуюць палітычныя правы і свабоды грамадзян. Іх практычная рэалізацыя прывядзе да эскалацыі напружанасці і яшчэ большага расколу ўкраінскага грамадства, — засцерагаюць экс-камуністы. — Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» асуджае любыя спробы перапісаць гераічную гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, прынізіць і сказіць ролю мільёнаў сапраўдных патрыётаў Украіны, усяго Савецкага народа ў вялікай Перамозе над фашызмам», — гаворыцца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?