Да 1 кастрычніка 2015 года мабільныя аператары Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстана і Кыргызстана абавязаныя падрыхтаваць план пераходу на роўмінг па нулявых тарыфах, паведаміў сябра калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Нурлан Алдабергенаў.

Калі аператары не пачнуць прымаць меры па пераходзе да «нулявых тарыфаў» роўмінгу, пасля кастрычніка пачнуцца расследаванні дзейнасці кампаній з боку антыманапольных органаў краін ЕАЭС і ЕЭК.

Паводле даследавання ЕЭК, цэны на роўмінг мнагакратна завышаныя, а паводле разлікаў антыманапольных ведамстваў, праз «нулявыя тарыфы» на роўмінг, напрыклад, казахскія абаненты змогуць зэканоміць 2,3 млрд тэнге (12,36 млн даляраў), а рост прыбытку казахскіх аператараў прагназуецца на ўзроўні 23 млрд тэнге (123,6 млн даляраў).

Старшыня Федэральнай антыманапольнай службы Расіі Ігар Арцем’еў адзначыў, што роўмінгу між краінамі Мытнага саюзу наогул не можа быць роўмінгу, а цэны на роўмінг па іншых напрамках сувязі маюць быць зніжаныя прынамсі ў два разы.

Поўную адмену платы за роўмінг у краінах Мытнага саюзу Алдабергенаў прагназуе праз тры гады, але магчыма, што яна адбудзецца і раней. У маі 2015 года паведамлялася аб прапанове ЕЭК адмяніць роўмінг на тэрыторыі ЕАЭС пасля 2017 года. Праца па адмене платы за роўмінг вядзецца ў ЕЭК з 2013 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?