Нецвярозы вандроўнік спрабаваў перасячы літоўска-беларускую мяжу 4 студзеня ў пункце пропуску «Каменны Лог».

44-гадовы грамадзянін Літвы, нібыта, без праблем прайшоў пашпартны кантроль у сябе дома і пешшу накіраваўся ў Беларусь. Аднак да беларускага пункта пропуску ён дабраўся ўжо вельмі п'яным, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта.

Нецвярозы мужчына спрабаваў падсесці ў аўтамабілі, якія праязджалі міма, але ніхто не хацеў браць да сябе п'янага спадарожніка. Гэта вельмі злавала няўдалага вандроўніка, і ён нецэнзурна лаяўся.

Мужчына не рэагаваў на заўвагі памежнікаў. Таму яго затрымалі і даставілі ў міліцыю.

За дробнае хуліганства і непадпарадкаванне літоўца аштрафавалі на 3 млн 150 тысяч рублёў (15 базавых велічыняў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?