Былая старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна працавала разам з Ганнай Вольскай на Радыё 101.2.

«Мы пазнаёміліся з Ганнай, калі яна прыйшла ў наш рэдакцыйны калектыў, гэта было больш 20 год таму на Радыё 101.2. З першага ж дня маё ўспрыманне Ганначкі было як вельмі светлага чалавека. Яны была такая ўсмешлівая, такая выхаваная, прыгажуня…

Я была заўсёды ў захапленні ад яе стаўлення да Лявона. Яна імкнулася спрыяць росквіту талента мужчыны, якога яна кахала.

Цяпер гэта боль. Чарговая трагедыя, розумам спасцігнуць гэта вельмі складана. Самае галоўнае — яна светлы чалавек, а мы сталі бяднейшымі на яшчэ адну светлую душу на нашай зямлі».

Жанна таксама не ведала пра хваробу, таму, кажа, для яе вестка пра смерць гэта проста ўдар. Не было ніякіх здагадак, гэта была нечаканасць і разгубленасць. 

«Апошні раз я бачылася з сям'ёй Вольскіх на адпачынку дзесьці год таму ўлетку. Мы сустрэліся ў Будве ў Чарнагорыі, схадзілі разам паабедалі. Разам з мужам мы паказалі ім горад, шмат фатаграфаваліся, засталіся толькі самыя светлыя ўражанні. Відаць, такой у маёй памяці яна і застанецца — шчаслівай, радаснай, і пад сонцам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?