Міністэрства гандлю лічыць магчымым пачаць прымяненне цэннікаў і меню ў пунктах гандлю і грамадскага харчавання з указаннем старых і новых цэнаў з 1 красавіка, але не пазней за 1 чэрвеня. Аб гэтым паведамляецца ў тлумачэнні Мінгандлю аб парадку афармлення цэннікаў у перыяд паралельнага звароту грошай старога і новага ўзору, якое апублікавана на сайце ведамства.

«Міністэрства гандлю лічыць магчымым пачаць прымяненне цэннікаў, меню, іншай інфармацыі аб цане тавараў, прадукцыі грамадскага харчавання, тарыфаў з указаннем цэн у грашовых знаках 2000 і 2009 гадоў, аформленых у адпаведнасці з прыкладанымi тлумачэннямі, ад 1 красавіка, але не пазней за 1 чэрвеня 2016 года», - гаворыцца ў дакуменце.

У тлумачэнні, які складаецца з васьмі пунктаў, Мінгандлю у тым ліку прапануе ўзоры афармлення цэннікаў, меню і тарыфаў у аб'ектах бытавога абслугоўвання, а таксама пры прадастаўленні скідак. Ведамства падчас паралельнага звароту грашовых знакаў старога і новага ўзору парэкамендавала, да прыкладу, на таварных ярлыках і іншых носьбітах інфармацыі аб цане тавараў выкарыстоўваць этыкет-стужку двух колераў, шматрадковыя этыкет-пісталеты, паказваць цану тавараў у грашовых знаках 2000 і 2009 гадоў на двух сцікерах. «У гэтых выпадках прадавец павінен праінфармаваць пакупніка пра спосаб ўказання цаны «да дэнамінацыі» і «пасля дэнамінацыі» шляхам прадастаўлення такой інфармацыі ў даступных для пакупніка месцах, праз радыёвузел і іншымі спосабамі», - адзначаецца ў тлумачэнні. Напрыклад, чырвоным колерам (або на правым стыкеры) паказаная цана да дэнамінацыі, зялёным (ці на левым стыкеры) - пасля дэнамінацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?