Даволі значная частка турэцкага ваеннага флоту перастала выходзіць на сувязь са штабамі пасля таго, як частка вайскоўцаў спрабавалі здзейсніць пераварот супраць прэзідэнта Таіпа Эрдагана, піша independent.co.uk

Не чуваць таксама пра месцазнаходжанне камандуючага турэцкім флотам Вейзела Козеле, паведаміла крыніца thetimes.co.uk

14 баявых караблёў знаходзіліся ў Эгейскім ці Чорным моры падчас перавароту і могуць знаходзіцца ў руках мяцежнікаў, якім пагражае жорсткае пакаранне ў Турцыі, пішуць турэцкія СМІ

У суботу восем турэцкіх афіцэраў пакінулі краіну на верталёце і прызямліліся ў Грэцыі, каб папрасіць палітычнага прытулку.

Усяго 85 генералаў і адміралаў былі арыштаваныя турэцкімі ўладамі пасля няўдалай спробы перавароту.

У чэрвені 2016 года ў складзе турэцкага флота было 16 фрэгатаў, 9 карветаў, 13 падводных лодак, 20 ударных катараў, 25 патрульных катараў, 15 тральшчыкаў, 33 дэсантныя караблі і каля 30 розных дапаможных судоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?