У рамках расследавання забойства журналіста Паўла Шарамета следчыя, сярод іншых, разглядаюць версію замаху на жыццё кіраўніка «Украінскай праўды» Алены Прытулы, у машыне якой ён знаходзіўся ў часе выбуху.

Пра гэта ў эфіры канала 112 заявіла прадстаўнік пракуратуры Кіева Надзея Максімец.

«Следчыя разглядаюць і гэтыя версіі. Цяпер відавочна рана агучваць нейкія асноўныя», — сказала яна.

Максімец дадала, што таксама праводзяцца следчыя дзеянні каля дома Шарамета і Прытулы, дзе машына была прыпаркаваная ноччу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?