Гарачае надвор'е чакаецца 29 жніўня ў Беларусі, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу будзе пераважна без ападкаў, днём па захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. Вецер ноччу прагназуюць няўстойлівы слабы, днём паўднёва-заходні, умераны, пры навальніцах у асобных раёнах да моцнага.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 11-17 градусаў. Днём будзе ад 27 да 33 градусаў цяпла.
0
0
0
0
0
0