Мінскі аўтазавод выпусціў новы экалагічны аўтобус з палепшанымі характарыстыкамі, які, як чакаецца, будзе развозіць гасцей і заўзятараў чэмпіянату свету па футболе 2018 года. Навінку ўпершыню прэзентавалі ў Маскве на міжнародным аўтобусным салоне Busworld Russia — 2016, паведамляе афіцыйны сайт вытворцы.

Першы МАЗ-231 пасля аўтасалона перададуць Маскве, каб пратэсціраваць на мясцовых маршрутах.

Асаблівасцю аўтобуса выступае экалагічнасць: інжынеры абсталявалі яго рухавіком Mercedes класа Еўра-5 і механічнай каробкай перадач ZF, яна больш эфектыўная, чым «аўтаматыка» на прыгарадных і міжгародніх маршрутах. У экстэр'еры аўтобуса выкарыстаны святлодыёды, абароненыя ад пылу і вільгаці.

У салоне можа быць як 49, так і 51 камфартабельнае сядзенне. Кожны аўтобус абсталяваны пандусамі для зручнасці людзей з інваліднасцю. Сістэма клімат-кантролю павінна забяспечыць камфортныя ўмовы і ў суровы мароз, і ў анамальную спякоту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?