Навіцкі ў цэнтры. Фота ria.ru

Навіцкі ў цэнтры. Фота ria.ru

Экіпаж у складзе беларуса Навіцкага, які ачольвае экіпаж новай экспедыцыі, астранаўта ЕSА Тома Песке і астранаўткі NASA Пегі Уітсан адправіцца на караблі «Саюз МС-03» на МКС у чацвер, 17 лістапада, у 23.20 паводле беларускага часу. Стыкоўка мусіць адбыцца толькі 20 лістапада ў 01.02.

Навіцкі атрымаў тэлеграму ад Аляксандра Лукашэнкі. У ёй кіраўнік Беларусі пажадаў касманаўту і яго калегам «поспехаў у выкананні важнай місіі, паспяховага вяртання на Зямлю».

Калі Навіцкі адказваў на пытанні журналістаў, ён падкрэсліў, што, нягледзячы на складаную геапалітычную сітуацыю, на Міжнароднай касмічнай станцыі не было і няма палітычных рознагалоссяў.

«МКС — гэта наш агульны дом, гэта месца для дружбы. Мы тут разам працуем і не зважаем на палітыку», — сказаў Навіцкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0