ptushki.org

Пра гэта паведамілі ў грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ).

«Мэта акцыі — нагадаць усім, як важна падкормліваць птушак у халады. Знайсці корм пад снегам — няпростая задача, да таго ж зімой трэба больш энергіі на абаграванне, а значыць, і ежы. Снегапады і маразы — сапраўднае выпрабаванне для птушак, а для людзей самы час для клопату пра іх. Падкормка птушак зімой — справа нескладаная, і гэта пад сілу кожнаму. Не трэба валодаць асаблівымі ведамі, галоўнае — зрабіць правільную кармушку і выбраць правільны корм», — падкрэслілі ў грамадскай арганізацыі.

Для ўдзелу ў акцыі неабходна 14 і 15 студзеня падлічыць віды і колькасць птушак на сваёй кармушцы і даслаць дадзеныя ў АПБ. Гэта можна будзе зрабіць, запоўніўшы спецыяльную форму на сайце, акрамя таго, можна даслаць паведамленне ў сацыяльных сетках або адправіць дадзеныя на адрас [email protected].

Сярод удзельнікаў, якія дашлюць вынікі сваіх назіранняў, АПБ разыграе 10 значкоў з птушкамі, якія часцей за ўсё наведваюць кармушкі — зелянушка, гіль, палявы і хатні верабей.

У грамадскай арганізацыі растлумачылі, што найлепшы корм для прадстаўнікоў сямейства вераб'іных — чорныя несалёныя няпражаныя семечкі, можна зрабіць сумесь: семечкі сланечніка, проса і авёс. Сініцы і дзятлы з задавальненнем ядуць несалёнае свежае сала, вераб'і, зелянушкі і попаўзні любяць паласавацца арахісам.

«Чым больш корму будзе — тым больш птушак прыляцяць да вашай кармушкі. Летась акцыя праходзіла 16—17 студзеня, і на кармушкі ўдзельнікаў прыляцела больш за 35 відаў птушак. Часцей за ўсё бачылі вялікую сініцу (3215 асобін), на другім месцы — палявы верабей (2038 асобін), на трэцім — хатні верабей (1738 асобін). Каля 2,7 тыс. удзельнікаў акцыі падкармілі тады больш за 9,5 тыс. птушак», — адзначылі ў АПБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?