Ён адзначыў, што, «на жаль, паказчык дзіцячай смяротнасці перавысіў рэспубліканскі паказчык у мінулым годзе, склаўшы 3,2 выпадку на тысячу жыванароджаных». Міністр падкрэсліў, што такі паказчык не можа задавальняць ахову здароўя сталіцы.

Згодна са звесткамі камітэта па ахове здароўя, паказчык дзіцячай смяротнасці склаў у Мінску ў 2015 годзе 2,2, у 2014-м і 2013-м — 2,9, у 2012-м — 2,8.

Малашка лічыць, што пагаршэнне паказчыка не звязанае з узроўнем абсталявання клінік або тэхналогіямі ў родадапамозе, а праблема знаходзіцца на ўзроўні ўчастковага гінеколага, педыятра. Ён адзначыў важнасць комплекснага падыходу да пацыента. «Думаю, — сказаў міністр, — гэта павінна стаць прадметам глыбокага аналізу камітэта па ахове здароўя».

Пры гэтым, паводле яго слоў, у Мінску самы нізкі ўзровень агульнай смяротнасці насельніцтва: «У сталіцы сканцэнтраваныя ўсе неабходныя рэсурсы, як уласныя, так і рэспубліканскія, для таго, каб горад з'яўляўся эталонам і навучальнай пляцоўкай для рэгіёнаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0