Праз дзень пасля чарговага запуску Паўночнай Карэяй балістычных ракет ЗША накіравалі два мабільныя супрацьракетныя комплексы THAAD у Паўднёвую Карэю для пачатку разгортвання сістэмы супрацьракетнай абароны на паўвостраве. Пра гэта паведамляе Bloomberg, піша rbc.ru.

«Паскарэнне праграмы КНДР выпрабаванні ядзернай зброі і запускі балістычных ракет уяўляюць пагрозу міжнароднаму міру і бяспецы і з'яўляюцца парушэннем некалькіх рэзалюцыяў Рады Бяспекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый», — гаворыцца ў паведамленні Ціхаакіянскага камандавання ўзброеных сіл ЗША.

Амерыканскі адмірал Гары Харыс, чые словы прыводзяцца на афіцыйным сайце ціхаакіянскага камандавання, заявіў, што дзеянні КНДР толькі пацвярджаюць «разважлівае» рашэнне альянсу размясціць THAAD у Паўднёвай Карэі.

У сувязі з чарговым запускам ракет КНДР прэзідэнт ЗША Дональд Трамп патэлефанаваў прэм'ер-міністру Японіі Сіндзі Абэ і нагадаў яму аб падтрымцы ад Штатаў, паабяцаўшы прадэманстраваць паўночнакарэйцам «вельмі сур'ёзныя наступствы». Па словах Абэ, Трамп запэўніў яго, што «ЗША на 100% на баку Японіі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0