У пятніцу, 10 сакавіка, захаваецца няўстойлівае надвор'е. Ападкі, у асноўным дождж, пройдуць у большасці раёнаў краіны. Уначы па захадзе ў асобных раёнах чакаюцца моцныя ападкі. Ноччу і раніцай месцамі слабыя туманы, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 5, днём будзе 3—9 градусаў вышэй за нуль.

У суботу, 11 сакавіка, ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу пройдуць у асноўным па паўднёва-ўсходніх і паўночна-заходніх раёнах краіны. Не выключаны слабы туман, у начныя і ранішнія гадзіны ў паўночна-заходніх раёнах — галалёд, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

У нядзелю, 12 сакавіка, ападкі (дождж, мокры снег) чакаюцца ў многіх раёнах Беларусі. Ноччу і раніцай у паўночна-заходніх раёнах магчымы слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог - галалёдзіца.

Тэмпература паветра ў выходныя ўначы будзе знаходзіцца ў межах ад мінус 2 да плюс 5, днём прагназуецца 1-8 градусаў цяпла.

У пачатку наступнага тыдня пад уплывам вобласці павышанага ціску ўмовы надвор'я будуць паляпшацца, ападкаў прагназуецца менш, толькі ў паўднёвай частцы краіны яшчэ захаваецца ўплыў атмасферных франтоў.

У панядзелак, 13 сакавіка, пераважна па паўднёвай частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах чакаюцца туман і слабы галалёд. У сувязі з паступленнем больш прахалодных паветраных мас ноччу тэмпература складзе ад мінус 3 да плюс 4, днём будзе 2—8 градусаў цяпла.

У аўторак, 14 сакавіка, будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе краіны чакаюцца невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах прагназуецца туман, слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 3, днём прагназуецца 2—9 градусаў цяпла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?