У Расіі можа быць уведзены новы прынцып атрымання грамадзянства, заснаваны на «праве глебы», паведаміў ria.ru намеснік старшыні камітэта па справах нацыянальнасцяў Дзярждумы Руслан Бальбек.

Паводле яго слоў, гэта прадугледжвае законапраект, прапанаваны Канстанцінам Затуліным і Наталляй Паклонскай. Камітэт па справах нацыянальнасцей ужо даў сваё станоўчае заключэнне.

«У выпадку прыняцця дадзенага закона атрымаць грамадзянства Расійскай Федэрацыі можна будзе не толькі па прынцыпе крыві, сваяцтва, але і па прынцыпе глебы. Асноўным крытэрыем будзе з'яўляцца веданне рускай мовы, а таксама бярэцца за аснову сувязь з тэрыторыямі Савецкага Саюза і Расійскай імперыі», - сказаў Бальбек.

Такім чынам, паводле яго слоў, права на спрошчаную працэдуру набыцця расійскага грамадзянства атрымаюць носьбіты рускай мовы — выхадцы або іх сваякі з краін постсавецкай прасторы, якія некалі ўваходзілі ў склад СССР або Расійскай імперыі.

«Права глебы» — юрыдычны тэрмін, які замацоўвае права атрымання грамадзянства той ці іншай дзяржавы за асобамі, якія нарадзіліся на тэрыторыі гэтай дзяржавы незалежна ад іх расавай, нацыянальнай або моўнай прыналежнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0