Мясцовая дарожная сетка ў Беларусі на працягу трох-чатырох гадоў павінна быць прыведзена ў парадак. Такую задачу Аляксандр Лукашэнка паставіў сёння на нарадзе па пытанні развіцця мясцовых аўтамабільных дарог, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што цяперашнюю нараду, на якой будуць дэталёва прааналізаваныя праблемныя аспекты развіцця мясцовых аўтамабільных дарог, было вырашана правесці ў снежні 2016 падчас адкрыцця другой Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі. «Пытанне не проста наспела. Яно пераспела з-за пэўных прычын, - звярнуў увагу прэзідэнт. — Стаіць задача выявіць падчас нарады фактары, якія прывялі да нездавальняючага стана мясцовых дарог, знайсці шляхі вырашэння існуючых праблем. На працягу трох-чатырох гадоў мясцовая дарожная сетка павінна быць прыведзена ў адпаведны стан. Да канца гэтай пяцігодкі мы павінны скончыць рамонт і аднаўленне дарог».

У Беларусі дастаткова тэхналогій для якаснага рамонту дарог, падкрэсліў ён. «Трэба мець на ўвазе, што дарогі мы дамовіліся рабіць з бетонным пакрыццём. Калі гэта сёння па-ранейшаму актуальна і выгадна (прынамсі, яшчэ ні адзін спецыяліст мне не далажыў, што гэта не выгадна), значыць, трэба рабіць дарогі максімальна бетонным пакрыццём. Дзе гэта немагчыма - значыць, асфальт і бетон, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Яшчэ раз падкрэсліваю: тэхналогій дастаткова. Чатыры гады на тое, каб не проста адшукаць нейкія сродкі, а каб дакладна вызначыцца і прывесці ў нармальны стан дарогі за тыя сродкі, якія будуць вылучаныя. Жалезны кантроль за губернатарамі».


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0